БЕЛ Ł РУС

Марыя Шканава заняла 43‑е месца ў слаламе на Алімпіядзе

18.02.2026 / 13:53

Nashaniva.com

Беларуская гарналыжніца не прайшла ў другі заезд спаборніцтваў у слаламе на Алімпіядзе ў Італіі.

На старт раніцай выйшлі 95 дзяўчат. Шканава пераадолела трасу за 51,86 сек. і заняла 43‑е месца, саступіўшы найлепшаму часу амерыканкі Мікаэлы Шыфрын 4,73 сек.

У другім заездзе выступяць 30 самых хуткіх спартсменак па выніках першай спробы. Ад прахадной пазіцыі Марыю аддзялілі амаль дзве секунды.

Алімпійскія гульні — 2026 сталі для 36‑гадовай Шканавай пятымі ў кар'еры. 

Такім чынам на Алімпіядзе засталіся дзве беларускі.

Фрыстайлістка Ганна Гуськова прабілася ў фінал у лыжнай акрабатыцы (пачатак а 15-й), канькабежка Марына Зуева возьме ўдзел у мас-старце ў суботу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула