БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюць алей коштам амаль 1000 рублёў за літр

18.02.2026 / 17:09

Nashaniva.com

У адным з мінскіх супермаркетаў заўважылі незвычайны прадукт — аліўкавы алей, кошт якога ў пераліку на літр дасягае амаль 1000 рублёў, піша Tochka.by.

Невялікая бутэлечка аб’ёмам 40 мл прадаецца за 37,99 рубля. Калі пералічыць цану на літр, то атрымліваецца больш за 949 рублёў, што і выклікала здзіўленне пакупнікоў.

Паводле інфармацыі на ўпакоўцы, у склад прадукта ўваходзіць 88% аліўкавага алею халоднага адціскання, а таксама часнок і перац чылі. Прадукт настоены на гэтых спецыях, пры гэтым пазначана, што ў ім могуць быць сляды арахісу. Ніякіх асабліва дарагіх або рэдкіх інгрэдыентаў у складзе няма.

Выраблены алей у Італіі, а пастаўляецца ён як у Беларусь, так і ў Расію.

Мяркуецца, што высокая цана звязаная перадусім з арыгінальнай тарай: бутэлечка зробленая ў форме жаночага туфліка на абцасе, што робіць прадукт хутчэй сувенірным, чым звычайным харчовым таварам.

Чытайце таксама:

Беларускі гаспадарнік склаў рэйтынг раслінных алеяў паводле карыснасці

Ці сапраўды раслінныя алеі шкодныя і які абраць?

Беларусы выклалі фота і суму сваіх закупаў у польскай краме і ўзарвалі Трэдс. Даляцела аж да Казахстана

Каментары да артыкула