БЕЛ Ł РУС

У Францыі ўжо 36 дзён запар ідуць дажджы, гэта гістарычны рэкорд

18.02.2026 / 20:43

Nashaniva.com

У Францыі ідзе неперарыўны дождж на працягу 36 дзён, што стала гістарычным рэкордам. Дажджы ідуць з 15 студзеня, а асабліва інтэнсіўныя былі першыя 16 дзён лютага — найвільготнейшыя за апошнія больш за 60 гадоў, з 1959 года, паведамляе тэлеканал Bfmtv.

Скрыншот з відэа

З-за паводак чатыры дэпартаменты краіны — Прыморская Шаранта, Жыронда, Ло і Гарона і Мэн і Луара — пастаўленыя ў чырвоную зону папярэджання. Яшчэ ў дзевяці дэпартаментах узровень аранжавы. У некаторых раёнах яшчэ няма электрычнасці, каля 1 700 чалавек эвакуяваныя, а 5 000 дамоў па-ранейшаму без святла.

Папярэдні рэкорд быў пастаўлены ў 2023 годзе, калі дажджы ішлі бесперапынна на працягу 32 дзён у перыяд з кастрычніка па лістапад, паведамляе тэлеканал.

Міністарка па экалагічным пераходзе Манік Барбу назвала сітуацыю беспрэцэдэнтнай і падкрэсліла, што перш за ўсё трэба дакладна ацаніць памер страт, пакуль паводкі працягваюцца. Для дапамогі фермерам дадуць фінансавую падтрымку, а страхавыя кампаніі арганізавалі місію для паскарэння кампенсацый у найбольш аддаленых зонах.

Чытайце таксама:

Студзень 2026 года ўвайшоў у пяцёрку самых цёплых першых месяцаў года ў свеце. Як гэта ні дзіўна для беларусаў

Белгідрамет папярэдзіў пра магчымасць вялікай вясновай паводкі

У Мазамбіку памерла вядомая ва ўсім свеце жанчына, якую называлі «дзіцём-цудам»

Каментары да артыкула