БЕЛ Ł РУС

Крыптакарткамі неўзабаве можна будзе расплачвацца ў звычайных крамах

18.02.2026 / 22:53

Nashaniva.com

Пра магчымасці і сэрвісы першага крыптабанка, які можа запрацаваць у Беларусі ўжо ў 2026 годзе, расказаў першы намеснік старшыні Нацыянальнага банка РБ Аляксандр Ягораў у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны».

Фота ілюстрацыйнае

Сярод ключавых сэрвісаў — крэдыты пад залог крыптавалюты, «крыптадэпазіты» (стэйкінг) і крыптакарткі для аплаты пакупак з імгненнай канвертацыяй у беларускія рублі.

Акрамя таго, самазанятыя змогуць легальна атрымліваць аплату ў крыптавалюце — праз інфраструктуру крыптабанка з магчымасцю афіцыйнага ўліку даходаў і выплаты падаткаў.

Кантроль за сістэмай будзе падзелены паміж рэгулятарамі: фінансавую частку курыруе Нацбанк, а тэхналагічную экспертызу — Парк высокіх тэхналогій. Гэта павінна павысіць празрыстасць аперацый і знізіць рызыкі для карыстальнікаў.

Чытайце таксама:

Выйшаў указ аб крыптабанках

У Беларусі створаць крыптабанк

Крыптабіржа выпадкова раздала біткойнаў на 40 мільярдаў даляраў

Махляры запалохалі школьніка і прымусілі перавесці бацькоўскія чатыры тысячы даляраў у крыптавалюту

Каментары да артыкула