БЕЛ Ł РУС

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

19.02.2026 / 11:24

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я для Беларусі на 20—22 лютага.

Фота: Lookby.media

Уночы на пятніцу ў многіх раёнах невялікі снег, днём пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу -8… -13°С, пры праясненнях -14… -17°С, максімальная днём -2… -8°С.

У суботу ўночы -9… -16°С, месцамі да -20°С, максімальная днём 0… -6°С.

У нядзелю, 22 лютага, умовы надвор'я будуць вызначаць франтальныя раздзелы і цёплыя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з Заходняй Еўропы

На большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, па заходняй палове з дажджом). Месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Ноччу ад -2°С па захадзе да -15°С па паўднёвым усходзе, максімальная днём складзе -4… +3°С.

Надвор'е ў Мінску да канца зімы паводле yr.no

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула