БЕЛ Ł РУС

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек

19.02.2026 / 12:59

Nashaniva.com

«Белпол» атрымаў унутраны міліцэйскі дакумент пра статыстыку злачыннасці ў Віцебскай вобласці ў 2025 годзе. Лічбы па несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у зачышчанай ад праяў актыўнасці краіне аказаліся нечаканымі.

Фота: vsmu.by

«Планамерная праца дазволіла скараціць колькасць крымінальных дзеянняў, учыненых у грамадскіх месцах», — справаздачыцца віцебская абласная міліцыя.

Паводле яе статыстыкі, да нябачнай знізілася колькасць несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у вобласці — з 204 да 58.

Нягледзячы на такое чатырохразовае падзенне саміх «несанкцыянаваных» мерапрыемстваў, міліцыя нечакана адзначыла рост колькасці іх удзельнікаў — з 204 да 357 чалавек.

Аказалася, што статыстыку міліцыі паламалі шры-ланкійцы, якія без дазволу беларускіх уладаў адзначалі Новы год. У свяце прынялі ўдзел каля 300 чалавек.

Як вынікае са статыстыкі за 2024 год, у кожным з 204 несанкцыянаваных «масавых» мерапрыемстваў тады удзельнічаў 1 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула