Выйшла кніга артыкулаў і ўспамінаў пра Алеся Каско
У выдавецтве «Дыграф», якое незадоўга да заўчаснай смерці паспеў заснаваць Раман Цымбераў, выйшла кніга «Недажын. Кніга пра Алеся Каско» — выбраныя вершы і лісты.
Уклаў кнігу мастак і паэт Лявон Валасюк, піша bellit.info.
У кнігу ўвайшлі артыкулы, эсэ, успаміны, гутаркі і згадкі пра знакавага паэта Алеся Каско (1951—2017), а таксама ягоныя вершы і лісты.
Асабліва цікавымі для чытача могуць быць лісты Алеся Каско да паэткі і перакладчыцы Ніны Мацяш.
Пра паэта пісалі Уладзімір Калеснік, Леанід Галубовіч, Віктар Гардзей, Ціхан Чарнякевіч, Зоя Мельнікава, Ала Сямёнава і многія іншыя.
Кнігу можна замовіць праз сайт Kniger.by.