У Мінску хочуць пабудаваць мост паміж Брылевічамі і Курасоўшчынай
Новую дарогу плануюць пабудаваць паміж Кастрычніцкім і Маскоўскім раёнамі, яна павінна разгрузіць МКАД.
Google.maps
Пра гэта распавёў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Эдуард Тамільчык на сустрэчы з жыхарамі раёна, піша тэлеграм-канал «Мінск | Кастрычніцкі раён.
Google.maps
Папярэдне дарога звяжа вул.Чурлёніса ў Брылевічах і Каржанеўскага ў Курасоўшчыне.
На гэты момант вядзецца пошук найбольш прыдатнага ўчастка. Дакладны план будзе зацверджаны пасля завяршэння будаўніцтва іншых развязак.