Пад Мядзелам нарэшце прадалі вінзавод з 200‑гадовай гісторыяй
Ілаўскі вінзавод у Мядзельскім раёне, які быў заснаваны амаль 200 гадоў таму, нарэшце прададзены. На таргах 18 лютага яго купілі за крыху больш чым 1,2 мільёна рублёў, што амаль у 10 разоў меней за першапачатковую цану, піша Office Life.
Фота: holiday.by
Да гэтага завод належаў мясцоваму УП «Ілаўскае». Раней ён быў рэнтабельным, выпускаў фруктовыя і ягадныя віны, кальвадос, сокі і іншую прадукцыю.
Але з 2018 года прадпрыемства сутыкнулася з фінансавымі праблемамі: вытворчасць стала неканкурэнтаздольнай на фоне росту цэнаў на сыравіну і змянення прэферэнцый пакупнікоў. Завод быў адпраўлены на санацыю, адной з умоў якой былі продаж і прыцягненне інвестара.
На апошнім этапе завод працаваў «па інерцыі», нават арганізоўваў прамысловы турызм і экскурсіі. Прастора для гэтага была добрай: завод быў пабудаваны ў 1832 годзе мясцовым памешчыкам, а купажны цэх захоўваецца ў гістарычным будынку з бутавага каменю.
Першапачатковая цана на таргах складала каля 11 мільёнаў рублёў, у лістападзе яна была 3,3 мільёна. Новаму ўладальніку перайшлі памяшканні, усё абсталяванне, транспарт, сыравіна і іншая маёмасць.
Чытайце таксама:
Пад Мінскам на месцы былога савецкага піянерлагера з’явіцца спа-гатэль
Побач з Курганом Славы за мільён долараў прадаюць старую базу адпачынку. Што гэта за аб'ект?
Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года
Як дзяржава прадала непатрэбную лазню за 29 рублёў, а пасля забрала і лазню, і шалёную няўстойку