БЕЛ Ł РУС

Марына Адамовіч: Старыя коцікі нават праз пяць гадоў прызналі свайго гаспадара

20.02.2026 / 13:44

Nashaniva.com

«Ён пакуль дрэнна гаворыць, але хутка адновіцца, не сумняваюся! — расказала «Новай газеце Еўропа» праз тэлефон жонка Мікалая Статкевіча.

Архіўнае фота

«Ён ужо цяпер гэта робіць лепш, чым нават гадзіну таму!»

Дома, акрамя Марыны, Мікалая чакала хуліганістая чарада сабак і катоў, якая крыху павялічылася.

«Нашы старыя коцікі нават праз пяць гадоў прызналі свайго гаспадара», — сказала Марына.

***

Пра вызваленне Міколы Статкевіча стала вядома ўчора, калі з'явіліся яго фоты дома ў Мінску.

Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года быў затрыманы 31 мая 2020 года, калі ехаў на мітынг Святланы Ціханоўскай на Камароўку.

14 снежня 2021 года на закрытым судзе ў Гомелі асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі асаблівага рэжыму паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Разам з ім асудзілі і іншых вядомых апанентаў улады. Пакаранне адбываў у калоніі ў Глыбокім, апошнія гады ўтрымліваўся ў рэжыме інкамунікада.

У 2020 годзе атрымаў прэмію імя Андрэя Сахарава.

11 верасня 2025 года Статкевіча нечакана вызвалілі разам з іншымі 51 палітвязнямі і хацелі прымусова выдварыць у Літву. Статкевіч, аднак, адмовіўся перасякаць мяжу і застаўся на тэрыторыі Беларусі. Пасля таго, як яго забралі лукашэнкаўскія сілавікі, пра ягоны лёс нічога не было вядома.

21 студзеня ў калоніі ён перанёс інсульт.

Чытайце таксама:

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Інсульт у Статкевіча адбыўся 21 студзеня

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Ціханоўская: Я адчуваю вялікую палёгку, што Статкевіч дома

Каментары да артыкула