БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Украіна не прыме ультыматумаў ад Расіі

20.02.2026 / 14:11

Nashaniva.com

Украіна гатовая абмяркоўваць кампрамісы са Злучанымі Штатамі і іншымі партнёрамі, але не прыме ультыматумаў ад Расіі. Пра гэта заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Kyodo.

Фота: Ebrahim Noroozi / AP

«Мы гатовыя да рэальных кампрамісаў. Але не да кампрамісаў цаной нашай незалежнасці і суверэнітэту. Мы гатовыя казаць пра кампрамісы са Злучанымі Штатамі», — сказаў ён.

Ён падкрэсліў гатоўнасць абмяркоўваць спыненне баёў па прынцыпе «стаім там, дзе стаім» і назваў гэта «вялікім кампрамісам».

Прэзідэнт Украіны раней ужо казаў, што прынцып «стаім, дзе стаім» Кіеў лічыць самай справядлівай і надзейнай базавай мадэллю для спынення агню. З ягоных слоў, «такі кампрамісны, на іх погляд, варыянт», прапануюць менавіта ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула