БЕЛ Ł РУС

Цэны нафты выраслі да максімуму за апошнія сем месяцаў 

20.02.2026 / 16:01

Nashaniva.com

За тыдзень каціроўкі дадалі каля 6,5% і дасягнулі максімуму за сем месяцаў.

Нафта падаражэла на фоне эскалацыі паміж ЗША і Іранам. Кошты нафты марак Brent і West Texas Intermediate выраслі амаль на адзін адсотак, дасягнуўшы 72,34 і 67 даляраў за бараль адпаведна. За тыдзень каціроўкі дадалі каля 6,5% і дасягнулі максімуму за сем месяцаў.

Падставай для росту сталі заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які ўзмацніў ціск на Тэгеран у рамках спрэчкі вакол іранскай ядзернай праграмы і згадаў дзесяцідзённы тэрмін для дасягнення дамоўленасці.

Інвестары асцерагаюцца, што ў выпадку абвастрэння можа быць парушана суднаходства ў Армузскім праліве — адным з ключавых маршрутаў паставак нафты.

Аналітык кампаніі Phillip Nova Прыянка Сачдава адзначыла, што «цяпер рынак знаходзяцца ў стане падвышанай трывогі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула