У Беларусі выпусцілі кінашэдэўр пра Канстытуцыю
Міністэрства культуры паведаміла, што з 5 сакавіка ў кінатэатрах пачнуць паказваць «нацыянальны фільм» з кідкай назвай — «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь».
Скрыншот з відэа
У каментары да апублікаванага трэйлера новага шэдэўра кінастудыі «Беларусьфільм» коратка пераказваецца сюжэт фільма:
«Галоўны герой трапляе ў сеткі падступнай камп’ютарнай «памочніцы», выратавацца з якіх яму дапамагае мудры электронны сябар — захавальнік ведаў пра Асноўны закон краіны».
Чытайце таксама:
У Беларусі пакажуць расійскую кінаагітку — здымалі ў Крыме, Данецку і Марыупалі
Азаронак пасля разносу Лукашэнкам «Беларусьфільма» прыехаў здымаць стужку на Гомельшчыну
Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінула былая супрацоўніца «Беларусьфільма»