БЕЛ Ł РУС

Калі на Макея мокра — чакай лета мокрага

24.05.2010 / 10:02

nn.by

Паводле народнага календара 24 мая адзначаецца прысвятак Макей.

Паводле народнага календара 24 мая адзначаецца прысвятак Макей (не блытаць са спасаўскім Макавеем).

Другая назва свята — Макей мокры. Адпаведныя гэтаму прыствятку і прыкметы.

Калі на Макея туман, то гэта да мокрага лета.

Мокра на Макея — чакай лета мокрага. Суха — і лета будзе сухім.

Калі днём дождж — навальнічнае, мокрае, з пажарамі лета будзе.

Ад ночы і цэлую раніцу ў Мінску часам ліе як з вядра. Відаць, будзем з мокрым летам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула