БЕЛ Ł РУС

У нядзелю будзе ўжо +5°С

21.02.2026 / 13:07

Nashaniva.com

У нядзелю ў многіх раёнах пройдзе снег, мокры снег, дождж. Месцамі туман, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу ад -2°С па захадзе да -12°С па паўднёвым усходзе, максімальная ўдзень -1…+5°С.

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі наліпанне мокрага снегу, на дарогах — галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў, умераны, месцамі парывісты.

Ноччу ад +1°С па паўднёвым захадзе да -14°С па поўначы, максімальная ўдзень -2…+5°С, па поўначы месцамі -3…-4°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула