БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Літвы трапіў у бальніцу

22.02.2026 / 21:54

Nashaniva.com

Гітанас Наўседа атрымаў траўму дома, спатрэбілася аперацыя.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа апынуўся ў бальніцы, паведамляе LRT са спасылкай на прэзідэнтуру.

Наўседа ў нядзелю атрымаў бытавую траўму дома. Кіраўнік Літвы накіраваўся ў Рэспубліканскую Віленскую ўніверсітэцкую бальніцу, дзе яму прааперыравалі ірваную рану левага перадплечча.

Плануецца, што пасля аперацыі Наўседа застанецца ў бальніцы на ноч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула