У Лунінецкім раёне загінула 15‑гадовая школьніца
Яшчэ двое непаўналетніх атрымалі раненні.
Аварыя адбылася 23 мая каля дзвюх гадзін ночы непадалёк ад вёскі Жалозы. Кіроўца аўтамабіля »Фальксваген‑Джэта» (24‑гадовы жыхар Ганцавіцкага раёна) на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем транспартным сродкам і з’ехаў у меліяратыўны канал.
У выніку ДТЗ пасажырка «Фальксвагена» — 15‑гадовая жыхарка вёскі Перунова загінула на месцы аварыі, яшчэ два пасажыры: 16‑гадовая школьніца (жыхарка вёскі Барсукова) і 17‑гадовы школьнік (жыхар вёскі Міжлессе), а таксама кіроўца з ударамі і пераломамі дастаўлены на лячэнне ў Лунінецкую цэнтральную раённую бальніцу.
Распачата справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў).