БЕЛ Ł РУС

Знік беларус, які працаваў у Польшчы. Неўзабаве яго знайшлі мёртвым

23.02.2026 / 17:06

Nashaniva.com

Увечары 19 лютага пошукавы атрад «Анёл» паведаміў пра знікненне 49‑гадовага беларуса Генадзя Лазарчука, зарэгістраванага ў Кобрыне.

Паведамлялася, што 6 чэрвеня Генадзь Лазарчук паехаў у польскі горад Гданьск. Апошні раз ён выходзіў на сувязь 12 лютага, а на другі дзень збіраўся вярнуцца ў Беларусь. Пасля таго сувязь з ім была страчана, у Беларусі мужчыну не бачылі. 

Сёння «Анёл» паведаміў, што мужчыну знайшлі, але, на жаль, мёртвым. Падрабязнасцяў пра ягоны лёс пакуль не падаецца.

Чытайце таксама:

У Мінску і Дзяржынску зніклі два 35‑гадовыя мужчыны. Праз некалькі дзён іх знайшлі мёртвымі

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Каментары да артыкула