Паміж Беларуссю і Расіяй запусцяць новыя прыгарадныя цягнікі
Паміж памежнымі рэгіёнамі Беларусі і Расіі плануюць запусціць новыя прыгарадныя цягнікі. Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі Аляксандр Харашэвіч.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Як паведамляецца, ужо ў красавіку могуць пачаць курсіраваць цягнікі па маршрутах Смаленск — Віцебск і Смаленск — Орша.
Таксама разглядаюцца магчымасці запуску рэйсаў паміж Пскоўскай вобласцю Расіі і Віцебскай вобласцю Беларусі, а таксама паміж Бранскай і Гомельскай абласцямі.
Чытайце таксама:
Зламаўся цягнік Брэст — Віцебск
Белчыгунка зноў замяняе «Штадлер» на састаў са звычайных вагонаў
На два дні адменяць некаторыя цягнікі праз рамонт чыгуначнага моста