БЕЛ Ł РУС

Махляры выманілі ў мінскай пенсіянеркі грошы, паабяцаўшы вярнуць праз тры месяцы з працэнтамі

24.02.2026 / 10:02

Nashaniva.com

Жанчына з верасня не звярталася ў міліцыю, бо чакала свае грошы

74‑гадовай мінчанцы ў верасні патэлефанаваў незнаёмец і паведаміў, што яна выпадкова стала саўдзельніцай злачынства, піша «Міліцыя Мінска».

Ён сказаў, што жанчыне пагражае крымінальная адказнасць і вобшук, у час якога будуць выяўлены ўсе яе зберажэнні.

Каб захаваць грошы, мінчанцы параілі іх задэклараваць. Жанчына пагадзілася і перадала 13 тысяч даляраў маладому чалавеку, якога куратары прадставілі як пазаштатнага кур'ера Нацбанка.

Пасля гэтага ашуканцы па тэлефоне пераканалі пенсіянерку, што яе ашчадэнні для бяспекі былі пералічаны на спецуклад і праз тры месяцы вернуцца гаспадыні з працэнтамі.

Увесь гэты час аферы падтрымлівалі з ёй сувязь, цікавіліся здароўем і пераконвалі, што ўсё ідзе па плане.

Але, калі ў прызначаны час грошы не вярнулі, мінчанка зразумела, што стала ахвярай злачынства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула