БЕЛ Ł РУС

Беларуская чыгунка папярэдзіла пра збоі ў працы сваіх інтэрнэт-рэсурсаў

24.02.2026 / 17:03

Nashaniva.com

Уночы 26 лютага, з 00:00 да 04:00, на рэсурсах Беларускай чыгункі будуць праводзіцца тэхнічныя работы. Праз гэта магчымыя перабоі з доступам да афіцыйнага сайта і мабільнага дадатку чыгункі. Часова можа не адлюстроўвацца расклад руху цягнікоў у раздзеле для пасажыраў, а таксама будзе недаступны сам сайт.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Работы праводзяцца ў сувязі з апавяшчэннем ад хостынгавай кампаніі пра неабходнасць тэхнічнага абслугоўвання.

У гэты перыяд набыць або вярнуць квіткі праз інтэрнэт будзе немагчыма — для гэтага трэба будзе звяртацца ў чыгуначныя касы. Разам з тым квіткі на цягнікі з ненумараванымі месцамі можна аформіць праз тэрміналы самаабслугоўвання.

Чытайце таксама:

На два дні адменяць некаторыя цягнікі праз рамонт чыгуначнага моста

Паміж Беларуссю і Расіяй запусцяць новыя прыгарадныя цягнікі

Зламаўся цягнік Брэст — Віцебск

Белчыгунка зноў замяняе «Штадлер» на састаў са звычайных вагонаў

Каментары да артыкула