У памерлага былога палітвязня Валерыя Цімашэнкі нарадзілася дачка
У верасні мінулага года памёр 42‑гадовы былы палітзняволены Валерый Цімашэнка. Цяпер стала вядома, што ў яго нарадзілася дачка.
Экс-палітзняволены Валерый Цімашэнка. Фота з сацсетак
На момант ягонай смерці жонка Вера чакала другое дзіця і нават не паспела паведаміць яму пра цяжарнасць.
Сёння Вера Цімашэнка паведаміла ў сацсетках пра нараджэнне дачкі. Яе назвалі Арынай.
Акрамя Арыны, у Валерыя і Веры Цімашэнкаў ёсць яшчэ адна маленькая дачка.