БЕЛ Ł РУС

У вёсцы, на якую нядаўна зрабілі налёт расійскія падлеткі, затрымалі мужчыну з наркотыкамі

24.02.2026 / 22:34

Nashaniva.com

У Смалявіцкім раёне распачалі крымінальную справу ў дачыненні да 41‑гадовага жыхара вёскі Будагова. Мужчыну, які нідзе не працуе, падазраюць у незаконным захоўванні асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва — тэтрагідраканабінолу, паведамляе сайт smolevichi-24.by. 

Фота ілюстрацыйнае

Па звестках Следчага камітэта, у мужчыны знайшлі не менш за 2,11 грама небяспечнага рэчыва. Справу завялі паводле часткі 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае адказнасць за незаконнае набыццё, захоўванне, перавозку або выраб наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў без мэты збыту.

Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ад абмежавання волі да пяці гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў. Мужчыну затрымалі і змясцілі пад варту. Паводле заканадаўства, ужо сам факт захоўвання забароненага рэчыва лічыцца завершаным складам злачынства.

Ці звязана справа гэтага мужчыны з нядаўнім налётам расійскіх падлеткаў на адзін з катэджаў у гэтым населеным пункце, які, магчыма, таксама мог быць звязаны з наркатычнымі справамі, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

«Для нас гэта шок, не можам паверыць». Жыхары вёскі пад Смалявічамі расказалі, як перажылі начны налёт расійскіх падлеткаў

«Кубракоў — малайчына!». Лукашэнка пахваліў дзейнасць міліцыі падчас нападу ў Смалявіцкім раёне

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Каментары да артыкула