БЕЛ Ł РУС

У Турцыі разбіўся знішчальнік F-16, пілот загінуў

25.02.2026 / 08:24

Nashaniva.com

Знішчальнік F-16 рухнуў на аўтатрасу ў турэцкім горадзе Балыкесір. Пілот загінуў.

Авіякатастрофа адбылася каля гадзіны ночы.Самалёт здзяйсняў планавы трэніровачны палёт. Ён упаў на ўчастак аўтамагістралі Ізмір — Стамбул. Рух быў перакрыты.

Пасля падзення на месцы пачаўся моцны пажар. На месцы працуюць экстранныя службы. Прычыны здарэння пакуль невядомыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула