БЕЛ Ł РУС

У Беларусі выявілі чарговыя фальшывыя брытанскія купюры

25.02.2026 / 09:42

Nashaniva.com

79‑гадовы госць з Лондана звярнуўся ў адзін з абменных пунктаў горада Мінска, каб абмяняць прывезеную з сабой валюту.

Мужчына планаваў абмяняць 5 купюр наміналам 20 англійскіх фунтаў стэрлінгаў кожная, аднак падчас праверкі сапраўднасці аднаго з грашовых білетаў у касіра валютна-абменнага пункта ўзніклі сумненні.

Міліцыя канфіскавала купюру і накіравала яе ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

На адваротным баку купюры змешчаны партрэт мастака-пейзажыста Уільяма Тэрнэра

Паводле высновы эксперта, банкнота выраблена не адпаведным прадпрыемствам, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Гэта пацвярджаецца іншай колераперадачай выяў, выкананых спосабам электрафатаграфічнага друку, а таксама імітацыяй паласной галаграмы з нанесенымі тэкстам і выявамі, выкананымі спосабам флексаграфічнага друку.

Гэта не першы выпадак выяўлення фальшывых фунтаў стэрлінгаў. Раней аналагічны выпадак з 20 фунтамі быў зафіксаваны ў Гомелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула