БЕЛ Ł РУС

З’явілася ВІДЭА моманту ўдару ўкраінскай ракеты «Фламінга» па Воткінскім заводзе, дзе вырабляюць «Іскандэры»

25.02.2026 / 13:24

Nashaniva.com

На відэа можна ўпершыню пабачыць прылёт «Фламінга» на свае вочы. 

Інфармаваны канал «Досье шпиона» публікуе і відэа ўдакладняе, што ўдар прыпаў па ключавым цэху №22, а не іншым, як лічылася раней. У гэтым цэху, імаверна, вырабляюць цвёрдапаліўныя рухавікі ракет.

Удар быў нанесены 21 лютага. Аналіз разбурэнняў паказвае, што выбух адбыўся ўнутры будынка, што магло прывесці да поўнага выпальвання ўнутраных плошчаў. 

Пашкоджанне можа істотна запаволіць выпуск гатовых ракетных комплексаў.

Воткінскі завод з’яўляецца адным з найважнейшых прадпрыемстваў расійскага ВПК і знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі ЗША, ЕС, Вялікабрытаніі і іншых краін. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула