БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюць самалёт Іл-76

25.02.2026 / 13:48

Nashaniva.com

Гэты лот ужо спрабавалі прадаць некалькі гадоў таму, і за гэты час ён практычна ўдвая вырас у цане, піша Infotrans Media Belarus.

Ваенна-транспартны лайнер зараз знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Упершыню яго спрабавалі прадаць у ліпені 2024-га.

У самалёце няма рухавіка, таму для палётаў ён не падыдзе. Прынамсі, пакуль. Няма ў самалёце і дапаможнай сілавой устаноўкі, а таксама спецыяльнага абсталявання.

Два гады таму стартавую цану прызначылі ў памеры $1,5 млн, цяпер жа яна вырасла да $2,65 млн.

Таргі пачнуцца 27 сакавіка з 11:00 да 16:00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула