БЕЛ Ł РУС

Жанчына памерла падчас застолля пад Мінскам

25.02.2026 / 15:25

Nashaniva.com

Увечары 19 лютага 36‑гадовая жыхарка Сеніцы знаходзілася ў гасцях у вёсцы Ураджайная у знаёмага. Мужчына і жанчына распівалі шклоамывальную вадкасць, разведзеную вадой, піша Prislalica.by.

Жанчына выпіла не менш за дзве шклянкі. У складзе вадкасці, меркавана, утрымліваўся метанол.

У той жа вечар у стане комы яе даставілі ў Мінскую цэнтральную раённую клінічную бальніцу. Аналіз крыві, узяты пры паступленні, паказаў утрыманне алкаголю 2,96 праміле. Медыкі дыягнаставалі атручванне метылавым спіртам.

Стан жанчыны ацэньваўся як надзвычай цяжкі. 23 лютага яна памерла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула