БЕЛ Ł РУС

Слуцкія фермеры, якія ўразілі ўсіх вялізным кавалкам сала, ставяць новыя рэкорды ВІДЭА

25.02.2026 / 22:57

Nashaniva.com

Маладыя фермеры са Слуцкага раёна ўжо аднойчы здзівілі беларусаў велізарным кавалкам сала таўшчынёй 5 сантыметраў. Цяпер яны прадэманстравалі ўжо новы — інакш як «здаравенны» яго не назавеш, заўважылі «Моцныя навіны».

Скрыншот з відэа

У кадры хлопец прытрымлівае кавалак, а дзяўчына замярае рулеткай: выйшла 160 сантыметраў у даўжыню і 55 — у шырыню.

«Потым будуць пытацца, дзе такія маманты водзяцца», — з усмешкай кажа дзяўчына.

Ролік пары ў інстаграме набраў больш за 2 мільёны праглядаў і амаль 2 тысячы каментарыяў. Гледачы наперабой жартуюць наконт памераў кабанчыка, з якога зрабілі такі «кавалачак».

«Можна з яго стальніцу зрабіць»;

«Вы там дыназаўра на сала пусцілі, нелюдзі?»;

«Мяняю гэты дыван на дыван з Узбекістана 5 на 11»;

«Я, атрымліваецца, беларускі кабанчык, такога ж памеру».

Чытайце таксама:

Слуцкія фермеры паказалі гіганцкі апетытны кавалак сала — у тыктоку мільёны праглядаў

«Цана касмічная»: сала ў Беларусі стала раскошай

Фермеры з-пад Слуцка скарылі тыкток сваім салам і кумпяком

Халадзец, паляндвіца, сала… Беларускія «суперфуды», з якімі лягчэй і здаравей перажыць халодную зіму

Сала — сапраўдны суперфуд. У чым карысць гэтага прадукту і колькі ён цяпер каштуе

Каментары да артыкула