БЕЛ Ł РУС

Вучня шостага класа паставілі на ўлік за тое, што еў семкі. Бацька пайшоў у суд

26.02.2026 / 11:18

Nashaniva.com

Бацька вучня не змірыўся з рашэннем камісіі па справах непаўналетніх і праз суд даказаў: брудная падлога — гэта не нагода кляйма для сына. 

У рэдакцыю «Моцных Навін» звярнуўся мінчанін з незвычайнай гісторыяй: яму прыйшлося праз суд даказваць, што яго сын-шасцікласнік — не хуліган.

Мужчына распавёў, як праз звычайныя семкі дзіця паставілі на ўлік у міліцыю, і ў колькі гэта абышлося дзяржаве.

Сама гісторыя адбылася летась. 13‑гадовы школьнік пасля ўрокаў зайшоў у гардэроб і вырашыў паесці семак.

Па версіі школы, лупінне хлопчык выплёўваў проста на падлогу і не звяртаў увагі на заўвагі гардэробшчыцы.

Адміністрацыя навучальнай установы не стала абмяжоўвацца выхаваўчай гутаркай і звярнулася ў Камісію па справах непаўналетніх. Дзеянні дзіцяці прызналі «дробным хуліганствам» (арт. 19.1 КаАП), і падлетка паставілі на афіцыйны ўлік.

Бацька не пагадзіўся з такім рашэннем і пайшоў у суд.

Там прыйшлі да высновы, што семкі — гэта прадукт харчавання, іх у школе можна есці толькі ў сталовай. У гардэробе — нельга. Аднак парушэнне правілаў унутранага распарадку школы — гэта дысцыплінарная правіна, а не «хуліганства».

Суд прызнаў рашэнне аб пастаноўцы на ўлік незаконным і абавязаў камісію яго адмяніць. Больш за тое, адміністрацыю раёна абавязалі выплаціць бацьку дзіцяці судовыя выдаткі. Прынцыповая пазіцыя мужчыны каштавала бюджэту 1832 рублі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула