Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане
У раённую бальніцу шпіталізавалі 13 чалавек з апёкамі рознай ступені цяжкасці.
Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане — сярод ахвяр 16‑гадовая дзяўчына.
Трагедыя адбылася ў Шчучынску Акмолінскай вобласці. Выбух прагрымеў у кавярні, якая размяшчалася ў прыбудове да пяціпавярховага дома. Пасля выбуху будынак ахапіў пажар.
Падчас тушэння ратавальнікі вынеслі з памяшкання восем газавых балонаў.
Паводле звестак мясцовых уладаў, усяго пацярпелі 26 чалавек. У раённую лякарню шпіталізавалі 13 чалавек з апёкамі рознай ступені цяжкасці.