БЕЛ Ł РУС

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

27.02.2026 / 09:44

Nashaniva.com

У сацсетцы Threads апублікавалі здымкі: адна мінская маршрутка вырашыла падвысіць кошт праезду. З 1 сакавіка за праезд з канца ў канец трэба будзе заплаціць ужо 5 рублёў.

Гаворка ідзе пра маршрутку №1183 «Аўтастанцыя Аўтазаводская — Ждановічы», якая праходзіць літаральна праз увесь горад, піша Blizko.by.

Пасажыры пішуць, што з сакавіка 2025 года і дагэтуль — гэта значыць цэлы год — праезд каштаваў 3,5 рубля. Цяпер жа давядзецца заплаціць 5 рублёў, што адразу на 42% больш.

За праезд на ўчастку ад Каменнай Горкі да Ждановічаў трэба будзе заплаціць 2 рублі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула