БЕЛ Ł РУС

У Мінску шукаюць супрацоўніка на заробак 19 000 рублёў

27.02.2026 / 17:10

Nashaniva.com

У базе вакансій Мінпрацы з’явілася вакансія менеджара па аперацыйнай дзейнасці з заробкам ад 10 000 да 19 000 рублёў. Такога супрацоўніка шукае кампанія «КПІ Дэвелапмент», заўважыла выданне «Анлайнер».

Каля ўваходу ў гатэль Waldorf Astoria. Фота ілюстрацыйнае

Фактычнае месца працы пазначана па адрасе вуліца Янкі Купалы, 27, — тут размешчаны нядаўна пабудаваны люксавы гатэль Waldorf Astoria (на яго месцы раней быў будынак Нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа»).

Мяркуючы па апісанні, працадаўца гатовы разглядаць і замежных грамадзян. Пры гэтым паводле беларускага заканадаўства такія пазіцыі ў любым выпадку спачатку размяшчаюцца ў нацыянальнай базе вакансій — нават калі ў кампаніі ўжо ёсць патэнцыйны кандыдат з-за мяжы.

Кандыдату патрабуецца вышэйшая адукацыя і не менш за пяць гадоў вопыту працы.

Сярод патрабаванняў — валоданне англійскай і нямецкай мовамі, кіраўнічы вопыт у сферы гасціннасці і ў гатэлях узроўню пяці зорак не менш за пяць гадоў, а таксама вопыт працы на кіраўнічых пасадах у сферы грамадскага харчавання не менш за 5 гадоў.

Гэта не першая вакансія ў Waldorf Astoria з высокім заробкам, і нават не рэкорд: летам мінулага года там шукалі галоўнага менеджара на заробак ад 30 000 да 32 000 рублёў у месяц.

Чытайце таксама:

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

У Мінску гатэль шукае супрацоўніка з заробкам ад 30 000 рублёў

Вялікі арабскі комплекс на месцы былога «Белэкспа» ў Мінску амаль гатовы. Вось як ён выглядае

Каментары да артыкула