У Беларусі павялічыліся надоі малака
На 14% вырасла вытворчасць малака ў Беларусі ў 2025 годзе ў параўнанні з 2024 годам. Такія даныя прывяла прадстаўніца Мінсельгасхарча Наталля Соніч.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
За 2025 год у Беларусі надаілі больш за 9,2 мільёна тон малака — на 14% больш за паказчык 2024 года.
Самыя высокія паказчыкі па сярэднім надоі на адну карову былі зафіксаваныя ў Гродзенскім, Іванаўскім, Бераставіцкім, Нясвіжскім, Брэсцкім, Мазырскім і Смалявіцкім рэгіёнах.
Пры гэтым цэнтрам малочнай вытворчасці застаецца Брэсцкая вобласць. На другім месцы размясцілася Гродзенская вобласць, на трэцім — Мінская.
Чытайце таксама:
Новы трэнд — малодзіва замест вітамінаў. Яно сапраўды карыснае?
«Скажыце, у якой Беларусі сярэдні заробак 886 даляраў?» — «На малаказаводзе!»
Летась Беларусь паставіла рэкорд па экспарце сельгаспрадукцыі
У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць