БЕЛ Ł РУС

ЕС выказаў заклапочанасць і заклікаў праявіць стрыманасць пасля пачатку ваенных дзеянняў у Іране

28.02.2026 / 14:42

Nashaniva.com

Еўрасаюз выказвае заклапочанасць падзеямі ў Іране і заклікае бакі канфлікту праяўляць стрыманасць. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве старшыні Еўрапейскага савета Антоніу Кошты і кіраўніцы Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен.

Фота: Thierry Monasse/Getty Images

«Падзеі ў Іране выклікаюць сур’ёзную заклапочанасць. Мы падтрымліваем цесны кантакт з нашымі партнёрамі ў рэгіёне.

Мы пацвярджаем нашу непахісную прыхільнасць забеспячэнню рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці.

Забеспячэнне ядзернай бяспекі і прадухіленне любых дзеянняў, якія могуць прывесці да далейшай эскалацыі напружанасці або падарваць глабальны рэжым нераспаўсюджвання, мае крытычна важнае значэнне.

Мы заклікаем усе бакі праяўляць максімальную стрыманасць, абараняць грамадзянскае насельніцтва і ў поўнай меры выконваць міжнароднае права», — гаворыцца ў сумесным звароце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула