Макрон заявіў, што эскалацыя павінна спыніцца
Прэзідэнт Францыі заклікаў склікаць пасяджэнні Рады бяспекі ААН.
Фота: Ludovic Marin / AP
«Працяглая эскалацыя небяспечная для ўсіх. Яна павінна спыніцца. Іранскі рэжым павінен зразумець, што ў яго цяпер няма іншага выбару, акрамя як сумленна ўдзельнічаць у перамовах па спыненні сваёй ядзернай і балістычнай праграм, а таксама сваёй дзейнасці па рэгіянальнай дэстабілізацыі. Гэта з’яўляецца абсалютна неабходным для бяспекі ўсіх на Блізкім Усходзе.
Іранскі народ таксама павінен мець магчымасць свабодна будаваць сваю будучыню. Масавыя забойствы, якія здзяйсняе ісламскі рэжым, пазбаўляюць яго права голасу і патрабуюць вяртання права народа на рашэнні. Чым хутчэй — тым лепш», — заявіў прэзідэнт Францыі.