БЕЛ Ł РУС

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

28.02.2026 / 20:22

Nashaniva.com

Вечарам 28 лютага авіякампанія «Белавія» паведаміла пра змены ў раскладзе рэйсаў у Дубай. Рэйс з Мінска ў Дубай, запланаваны на 1 сакавіка, адменены. Таксама суботні рэйс з Дубая ў Мінск, які раней быў затрыманы, перанесены на нядзелю.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: lookby.media

«У сувязі з тым, што ў ААЭ аб’яўлена аб закрыцці паветранай прасторы, рэйс «Белавія» B2 718 Дубай — Мінск, запланаваны на сёння, 28 лютага, папярэдне пераносіцца на 1 сакавіка 8:00 па мясцовым часе. У чаканні вылету пасажыры рэйса размешчаныя ў гатэлях.

Найбліжэйшыя палёты з Мінска ў Дубай і назад авіякампанія плануе выканаць на шырокафюзеляжных самалётах А330-200, каб вывезці пасажыраў рэйса, адмененага 1 сакавіка. Па выбары пасажыра будуць праведзеныя альбо вяртанне кошту квіткоў на адменены рэйс (па месцы набыцця квіткоў), альбо бясплатны перанос даты вылету», — паведамілі ў авіякампаніі.

Акрамя таго, пасля было аб'яўлена, што чартарны рэйс Мінск — Доха — Мінск, запланаваны на 1 сакавіка, перанесены на 2 сакавіка па ўзгадненні з турыстычным аператарам.

Чытайце таксама:

«Белавія» адмяніла заўтрашні рэйс у Тэль-Авіў

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА

Іранскія ракеты збіваюць у небе над Дубаем

Каментары да артыкула