БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

28.02.2026 / 22:58

Nashaniva.com

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі забіты, яго цела знайшлі ў яго разбуранай рэзідэнцыі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка ў Ізраілі.

Алі Хаменеі

Таксама пра смерць 86‑гадовага аяталы Хаменеі паведамляюць ізраільскія СМІ.

Сцвярджаецца, што дакументацыя па выцягванні цела Хаменеі з руін аказалася даступная прэм'ер-міністру Ізраіля Біньяміну Нетаньяху і высокапастаўленым супрацоўнікам службы бяспекі Ізраіля.

Раней Біньямін Нетаньяху заявіў, што «ёсць шмат прыкмет таго, што Хаменеі больш няма ў жывых».

Выданне Axios піша, што амбасадар Ізраіля ў ЗША праінфармаваў высокапастаўленых амерыканцаў пра гібель Хаменеі.

Іран афіцыйна гэтыя паведамленні не пацвярджае, але з'явілася паведамленне кітайскага міжнароднага выдання CGTN, што зварот Хаменеі да народа быў адменены ў апошні момант. Магчыма, што звяртацца насамрэч няма каму.

Чытайце таксама:

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Каментары да артыкула