БЕЛ Ł РУС

Паведамленне пра гібель былога прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада абвергнутае

1.03.2026 / 16:48

Nashaniva.com

Іранскае інфармагенцтва ILNA паведаміла, што былы прэзідэнт Ірана загінуў у выніку ўдару Ізраіля і ЗША па тэгеранскім раёне Нармак, дзе ён жыве. Пасля гэтае паведамленне было выдаленае.

Махмуд Ахмадзінежад

У паведамленні сцвярджалася, што разам з Ахмадзінежадам загінулі і яго ахоўнікі.

Махмуд Ахмадзінежад — шосты прэзідэнт Ірана (2005—2013). Да прэзідэнцтва ён займаў кіраўнічыя пасады ў дзяржаўнай сістэме і быў мэрам Тэгерана. Яго прэзідэнцтва запомнілася жорсткай знешнепалітычнай рыторыкай і канфліктамі вакол ядзернай праграмы Ірана.

Раней Іран афіцыйна пацвердзіў у выніку ўдараў Ізраіля і ЗША гібель аяталы Алі Хаменеі і абвясціў 40‑дзённую жалобу (і 7 дзён афіцыйных выхадных) і паабяцаў адказ ЗША і Ізраілю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула