БЕЛ Ł РУС

У Тэхасе мужчына расстраляў натоўп каля бара. СМІ звязваюць гэта з амерыканскімі ўдарамі па Іране

1.03.2026 / 21:53

Nashaniva.com

Раніцай 1 сакавіка ў цэнтры Осціна, сталіцы штата Тэхас, адбылася масавая стральба. Каля паба Buford’s невядомы адкрыў агонь па натоўпе, у выніку чаго два чалавекі загінулі, яшчэ не менш за 14 атрымалі раненні. Трое пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане.

Фота нападніка з надпісам «Уласнасць Алаха» (Property of Allah) на байцы. Скрыншот відэа Fox News 

Нападнік спачатку вёў агонь з аўтамабіля, а затым выйшаў на вуліцу з вінтоўкай. Паліцыя ліквідавала злачынцу на месцы. У сеціве ўжо з'явіліся відэазапісы як моманту нападу, так і нейтралізацыі стралка.

Тэлеканал Fox News паведамляе, што інцыдэнт расследуецца як «магчымы акт тэрарызму». Асоба нападніка ідэнтыфікаваная — гэта мігрант з Сенегала Ндыяга Дыянье (Ndiaga Diagne).

На фотаздымках, атрыманых журналістамі, бачна, што на адзенні злачынцы быў надпіс «Уласнасць Алаха» (Property of Allah). Таксама паведамляецца, што пад верхнім адзеннем на ім, імаверна, была майка з выявай сцяга Ірана або іранскай сімволікі.

Раней выданне The New York Post са спасылкай на крыніцы пісала, што на злачынства мужчыну маглі падштурхнуць нядаўнія ўдары ЗША па Іране. У машыне падазраванага быў знойдзены Каран. Расследаванне вядзецца з удзелам ФБР.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула