БЕЛ Ł РУС

Учора ў Беларусі было да +13°C

2.03.2026 / 08:28

Nashaniva.com

Каляндарная вясна пачалася з шматлікіх сутачных рэкордаў.

У Бярэзінскім біясферным запаведніку наогул было +13,3°C, у Высокім +13,1°C.

У Драгічыне — +12,9°C, Пінску — +12,8°C, Барысаве — +12,8°C, Лепелі — +12,6°C. У Мінску было +8,9°C

Што праўда, сёння прыйдзе цыклон з Фінляндыі, і стане крыху халадней. Чакаюцца мокры снег і дождж, на асобных участках дарог — галалёдзіца.

Максімальная тэмпература паветра ад +1°С па паўночным усходзе да +11°С па паўднёвым захадзе.

У Мінск без істотных ападкаў. Раніцай 0..+2°С, удзень +3..+5°С, увечары +1..+3°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула