БЕЛ Ł РУС

З Мінска зноў запусцяць аўтобус на Чорнае мора

2.03.2026 / 09:31

Nashaniva.com

Гэтым летам з Мінск можна будзе даехаць да Чорнага мора на аўтобусе. Рэйсы ў Анапу, што ў Краснадарскім краі Расіі, запусцяць з чэрвеня, распавялі Office Life прадстаўнікі сэрвісу «Атлас Бас».

Фота: livekuban.ru

Першы выезд запланаваны на 16 чэрвеня. З Мінска аўтобус адправіцца а 06:00 і прыбудзе ў Анапу праз 32 гадзіны. Продаж квіткоў ужо адкрыты. Першы рэйс з Анапы плануюць на 18 чэрвеня.

У далейшым аўтобусы будуць курсаваць увесь сезон з інтэрвалам чатыры дні. Напрыклад, у першы летні месяц выезды з Мінска запланаваныя таксама на 20, 24 і 28 чэрвеня.

Па дарозе аўтобус заязджае на тэрыторыі Беларусі ў Гомель, а на тэрыторыі Расіі — у Арол, Растоў-на-Доне, Краснадар і Новарасійск. Ім таксама можна дабрацца да папулярных чарнаморскіх курортаў — Геленджык і Кабардзіка.

Квіток у адзін бок, як і летась, будзе каштаваць 290 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула