БЕЛ Ł РУС

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

2.03.2026 / 10:31

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўчора вечарам.

Увечары 1 сакавіка на чыгуначнай станцыі «Беларусь» пад колы цягніка рэгіянальных ліній трапіла жыхарка горада, паведамляе «Мінскі раён Live».

19‑гадовая дзяўчына спрабавала перайсці чыгунку ў месцы, не абсталяваным пешаходным пераходам. У момант набліжэння цягніка яна паслізнулася, упала на рэйкі і ў выніку апынулася пад коламі электрычкі, паведамляе СК.

Машыніст цягніка прыняў меры да экстраннага тармажэння, аднак пазбегнуць наезду не ўдалося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула