У Тэгеране ў выніку ўдараў пацярпеў помнік з сусветнага спісу спадчыны ЮНЕСКА
Іранскія СМІ паведамляюць, што палац Галестан у Тэгеране, які ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, атрымаў пашкоджанні ў выніку ўдараў ЗША і Ізраіля.
Палац Галестан. Фота: Wikimedia Commons
«У выніку агульнай атакі ЗША і Ізраіля ў нядзелю ўвечары на поўдні Тэгерана былі пашкоджаны некаторыя ўчасткі Палаца Галестан», — паведаміла інфармацыйнае агенцтва ISNA, дадаўшы, што выбухі пашкодзілі вокны, дзверы і люстэркі.
Міністр культурнай спадчыны Ірана Рэза Салехі-Аміры назваў гэта нападам на «культурную і нацыянальную ідэнтычнасць Ірана» і заявіў, што Тэгеран адправіць афіцыйную справаздачу ў ЮНЕСКА.
Чытайце таксама:
Расійскім прапагандыстам з Russia Today разбамбілі офіс у Тэгеране
ЦАХАЛ абвясціў пра пачатак шырокамаштабнага ўдару па цэлях у цэнтры Тэгерана