БЕЛ Ł РУС

Для беларускіх турыстаў, якія знаходзяцца на Блізкім Усходзе, выдалі інструкцыю

2.03.2026 / 20:01

Nashaniva.com

У сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе Нацыянальнае агенцтва па турызме падрыхтавала рэкамендацыі для грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў рэгіёне з турыстычнымі мэтамі.

Дубай. Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Беларусам раяць па магчымасці заставацца ў бяспечным месцы — у нумары гатэля або іншым сховішчы. Выходзіць на вуліцу варта толькі ў выпадку крайняй неабходнасці.

Падарожнікаў просяць строга выконваць усе рэкамендацыі мясцовых уладаў і адміністрацыі месца пражывання, звязаныя з бяспекай. Таксама настойліва рэкамендуецца пазбягаць людных месцаў, зон баявых дзеянняў, а таксама вайсковых і стратэгічных аб’ектаў.

Не варта фатаграфаваць або здымаць на відэа выбухі, удары і разбурэнні, бо гэта можа прыцягнуць непажаданую ўвагу і стварыць пагрозу жыццю.

Агенцтва заклікае рэгулярна выходзіць на сувязь з роднымі ў Беларусі і паведамляць пра сваё месцазнаходжанне і стан здароўя. Важна сачыць толькі за афіцыйнымі крыніцамі інфармацыі і не распаўсюджваць чуткі ці недакладныя звесткі.

Турыстам таксама нагадваюць пра неабходнасць тэрмінова звязацца з пасольствам або консульствам Беларусі ў краіне знаходжання. Для гэтага працуюць гарачыя лініі.

Дыпламаты, як сцвярджаецца, ужо аказваюць неабходную дапамогу беларусам у зоне канфлікту. Нацыянальнае агенцтва па турызме каардынуе свае дзеянні з консульскімі службамі, турыстычнымі кампаніямі і авіяперавозчыкам, трымаючы сітуацыю пад пастаянным кантролем.

Чытайце таксама:

«Басейны закрытыя, на пляжы рэкамендуюць не хадзіць». Што кажуць турысты ў ААЭ і Катары

Найбуйнейшая адмена рэйсаў з часоў пандэміі — ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе справакаваў хаос у небе

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Каментары да артыкула