БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Усік заявіў, што збіраецца ў будучыні балатавацца ў прэзідэнты Украіны

3.03.2026 / 08:16

Nashaniva.com

Паводле яго слоў, ён хоча «папрацаваць на дзяржаву».

Знакаміты ўкраінскі баксёр, чэмпіён World Boxing Council (WBC), World Boxing Association (WBA) і International Boxing Federation (IBF) у звышцяжкай вазе Аляксандр Усік ужо мае планы на будучыню пасля завяршэння спартыўнай кар’еры і нацэліўся на прэзідэнцкі крэсла, піша УНІАН

Паводле яго слоў, ён хоча «папрацаваць на дзяржаву». Такую заяву баец зрабіў падчас размовы з украінскім вядоўцам Андрэем Бедняковым у эфіры праграмы «Де брехня».

«Я яшчэ некалькі гадоў планую пабаксаваць. А потым ёсць такія планы — папрацаваць на дзяржаву. Ніжэй за пасаду прэзідэнта я нікуды ісці не збіраюся», — заявіў спартсмен.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула