БЕЛ Ł РУС

Жыхар Маладзечна вёз у электрычцы баявую гранату, а потым паставіў яе на паліцу ў інтэрнаце

3.03.2026 / 15:01

Nashaniva.com

27‑гадовы жыхар Маладзечна, які займаўся пошукам ваенных артэфактаў, знайшоў у лесе сапраўдную баявую гранату РГ-42 часоў Другой сусветнай вайны. Ён паклаў знаходку ў заплечнік і павёз дадому ў электрычцы. Экспертыза паказала: граната баяздольная.

Любоў да калекцыяніравання прадметаў, знойдзеных з дапамогай металашукальніка, павярнуўся для 27‑гадовага жыхара Маладзечна крымінальнай адказнасцю, піша «Мінская праўда». 

Паводле следства, днём 12 кастрычніка мінулага года, у пошуках металічных прадметаў часоў Вялікай Айчыннай вайны маладзечанец адправіўся ў лес паблізу аграгарадка Куранец Вілейскага раёна. Металашукальнікам ён знайшоў у зямлі старую гранату.

Пра небяспечную знаходку мужчына ў праваахоўныя органы не паведаміў, а вырашыў пакінуць яе сабе для папаўнення калекцыі.

Знойдзеную гранату ён павёз дадому проста ў электрычцы і пасля, ачысціўшы ад зямлі, змясціў на паліцу ў пакоі інтэрната.

Пра вынікі сваіх пошукавых работ і знойдзены трафей «чорны капальнік» расказаў і сваім падпісчыкам у сацыяльнай сетцы.

Інфармацыя дайшла да аператыўнікаў. 

Заключэнне эксперта пацвердзіла, што знойдзены корпус гранаты РГ-42 з’яўляецца боепрыпасам, прыдатным для здзяйснення выбуху.

Справу перадалі ў суд. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула