Сацсеткі Паўла Спірына і Threads Святланы Ціханоўскай папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, дадаўшы ў яго шматлікія старонкі з розных сацсетак, піша «Вясна».
Гэтым разам у спіс дадалі:
- старонкі ў фэйсбуку People's Embassy of Belarus in Slovenia, «Народное посольство Беларуси в Черногории», Belarussische Diaspora in Ӧsterreich;
- старонку ва «Укантакце» «АНТИФА-БЕЛАРУСЬ»;
- тыкток-старонкі POLITICNEWS, zianon_pazniak_cytaty_;
- тэлеграм-каналы, чаты і боты «INFO — Беларусы в Лодзи | Беларусы ў Лодзі», «INFO — Лодзь — Вольнае сэрца LODZ -Volnaje Serca | Беларусы i Украïнці», «Беларусы Лодзи — чат Польша / Belarusy Lodz POLAND», «Volnaje Serca бот для связи с администрацией», «Революция»;
- відэа «Союз Тихановской и Зеленского угрожает Лукашенко»;
- старонку ў інстаграме Naviny Future;
- старонку ў Threads «Святлана Ціханоўская»;
- сацсеткі і нават электронная пошта блогера Паўла Спірына.
Чытайце таксама:
«Вейшнорыю» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
Вакол 19‑гадовага беларуса ўтварылі ўжо трэцяе «экстрэмісцкае фармаванне»
Пракуратура абмежавала доступ да сайтаў буйных польскіх івэнт-агенцтваў