БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што вайскоўцы ЗША могуць пачаць суправаджаць танкеры ў Армузскім праліве

3.03.2026 / 23:01

Nashaniva.com

Дональд Трамп напісаў у сацсетцы Truth Social, што даў распараджэнне Карпарацыі фінансавання развіцця ЗША пачаць рабіць «за вельмі разумную цану» страхаванне палітычных рызык і гарантыі фінансавай бяспекі ўсяму марскому гандлю, які праходзіць праз Персідскі заліў.

Армузскі праліў. Здымак са спадарожніка: Wikimedia Commons

«Гэтая паслуга будзе даступная ўсім суднаходным кампаніям. Пры неабходнасці Вайскова-марскія сілы ЗША пачнуць суправаджаць танкеры праз Армузскі праліў», — заявіў Трамп.

Армузскі праліў — адзіны выхад для экспарту нафты з краін Персідскай затокі. Праз яе перавозіцца да траціны звадкаванага прыроднага газу і амаль чвэрць спажыванай у свеце нафты.

Чытайце таксама:

З-за вайны ў Іране цэны на газ у Еўропе ўзляцелі амаль на 50%

Кітай запатрабаваў ад Ірана не перашкаджаць пастаўкам катарскага звадкаванага прыроднага газу

«Не дазволім ніводнай кроплі нафты пакінуць рэгіён». Іран пагразіў «спальваць» усе судны ў Армузскім праліве

Каментары да артыкула