Названая самая вялікая сям'я ў Беларусі, у ёй 15 дзяцей
10 дзяўчынак і 5 хлопчыкаў.
Фота: sb.by
Алена і Сяргей Аляхновічы з Салігорскага раёна выхоўвае 15 дзяцей, 14 з якіх — непаўналетнія. Сярод дзяцей: Нэйтан, Наомі, Мішэль, Есенія, Меліса, Рувім, Яфім, Лаліта, Давід, Марк, Аліса, Вераніка, Віялета, Яна, Алена. Усяго 10 дзяўчынак і 5 хлопчыкаў, піша Onliner.by.
Яны жывуць у вёсцы Тычыны.
«Шчыра, стаць такой шматдзетнай сям’ёй мы не планавалі. Я такога слова не ведаю — «планаваць». Але ў мяне самой у сям’і было 11 дзяцей, у мужа — таксама вялікая сям’я. Вось так і атрымалася», — кажа Аленач.
Сяргей працуе на «Беларуськаліі», а Алена заўсёды прысвячала сябе дому і па-за яго сценамі не працавала.
«У мяне ўсе прафесіі. І псіхолаг, і кіроўца, і кухар. І такой адказнасці, як у мамы, няма ні ў каго. Толькі мама можа супакоіць дзіця», — падзялілася Алена.
У адным з інтэрв’ю жанчына расказала, што сям’і прапаноўвалі няню для догляду за дзецьмі, але сям’я палічыла, што ў гэтым няма неабходнасці: усе клапоцяцца адзін пра аднаго.